Новым прэзідэнтам FIFA стаў Джані Інфанціна

Хто прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта FIFA



infantino.jpg

Генеральны сакратар Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) Джані інфанціна абраны новым прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA). Выбары адбыліся сёння ў Цюрыху. Першы тур галасавання не выявіў пераможцу. У другім туры за кандыдатуру спадара Інфанціна прагаласавала 115 краін. Яго галоўны канкурэнт шэйх Сальман бін Ібрахім Аль-Халіфа набраў 88 галасоў, прынц Іарданіі Алі бін Аль-Хусэйн — 4, былы намеснік генеральнага сакратара FIFA француз Жэром Шампань — 0.

Нагадаем, што ўсяго на пасаду прэзідэнта FIFA прэтэндавалі пяць чалавек. Спадар Інфанціна разам з кіраўніком Азіяцкай канфедэрацыі футбола (AFC) шэйхам Сальманам бен Ібрахімам аль-Халіфой лічыўся безумоўным фаварытам у барацьбе за гэтую пасаду. Таксама прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка FIFA былі прынц Іарданіі Алі бен аль-Хусэйн, былы намеснік генеральнага сакратара FIFA Жэром Шампань і былы міністр жыллёвага будаўніцтва ПАР Мосіма Габрыэль (Токіо) Сексвале. Сёння спадар Сексвале зняў сваю кандыдатуру да пачатку галасавання.

Паводле: Коммерсантъ