Парашэнка: у палоне застаюцца болей за 500 украінцаў
Пра гэта украінскі прэзідэнт заявіў падчас выступу ў Харкаве.
![palonnyje.jpg palonnyje.jpg](/img/v1/news/full/palonnyje.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах Пятра Парашэгкі, вызваленне палонных украінцаў застаецца адной з задач пры рэалізацыі мірнага плана. Ён нагадаў, што абмен палоннымі паміж сепаратыстамі і ўкраінскім бокам гарантуецца мінскімі дамоўленасцямі.
Як распавёў прэзідэнт Украіны, раней колькасць палонных складала каля двух тысяч, цяпер жа засталося вызваліць каля 500 чалавек.
Паводле украінскіх СМІ