Паўднёвая Карэя заявіла пра гатоўнасць сцерці Пхеньян з твару зямлі ў выпадку ядзернай пагрозы

Улады Паўднёвай Карэі распрацавалі план знішчэння сталіцы КНДР Пхеньяна ў выпадку ядзернай пагрозы з боку гэтай дзяржавы.

south_korea_nap_nuclear_weapon.jpg

У выпадку з'яўлення прыкмет падрыхтоўкі да выкарыстання Паўночнай Карэяй ядзернай зброі або пачатку вайны, Пхеньян будзе падвергнуты бамбардзіроўцы балістычнымі ракетамі і фугаснымі снарадамі. Мэтай бамбаванняў стануць раёны, дзе можа хавацца камандаванне КНДР.
«Іншымі словамі, сталіца Поўначы будзе звернута ў попел і сцёртая з карты», — заявіў суразмоўца агенцтва «Рэнхап».
Як вынікае з паведамлення, гэты план з'яўляецца часткай канцэпцыі «масавага пакарання і помсты», пра які Мінабароны паведаміла паўднёвакарэйскаму парламенту пасля апошніх ядзерных выпрабаванняў у КНДР.
«Гэта лепшы магчымы план для арміі, у якой няма сваёй ядзернай зброі», — заявіла крыніца.
Раніцай 9 верасня Паўночная Карэя правяла другія за год выпрабаванні ядзернай зброі, самыя магутныя ў гісторыі дзяржавы. ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія выступілі за ўвядзенне Радай Бяспекі ААН новых санкцый супраць КНДР. У Пхеньяне назвалі гэтыя пагрозы «смяхотнымі».
Паводле meduza.io