Паводка ў Тбілісі: пацверджана гібель дзевяці чалавек
Колькасць ахвяр паводкі ў Тбілісі ўзрасла да дзевяці чалавек.

З-за паводкі ў Тбілісі моцна пацярпеў заапарк. Інфраструктура заапарка цалкам разбураная. Большасць драпежнікаў разбеглася, частка з іх былі забітыя спецназам, частку атрымалася усыпіць і вярнуць у заапарк. Пошук яшчэ некалькіх львоў і тыграў працягваецца.
Над горадам кружаць верталёты, улады заклікаюць жыхароў без неабходнасці
не пакідаць дамы.
Шматгадзінны лівень, які прайшоў у грузінскай сталіцы, таксама прывёў да падтаплення некалькіх раёнаў горада. Затопленыя двары, першыя паверхі і падвалы больш за сотня прыватных дамоў, некалькі падземных пераходаў і плошчаў, пацярпеў і Дом юстыцыі. Найбольш складанай сітуацыя ў Тбілісі застаецца ў раёне трасы Ваке-Сабуртало, дзе ноччу былі затопленыя прыватныя жылыя пабудовы ў цясніне ракі Веры.
МУС Грузіі заяўляе, што пакуль невядомы лёс каля 10 чалавек.
Паводле "Навіны-Грузія"