Польшча. Аднапартыйцы не разумеюць Яраслава Качыньскага

Візіт лідара польскай кансерватыўнай партыі «Права і Справядлівасць» (PiS) Яраслава ў Кіеў тры тыдні таму для падтрымкі Еўрамайдану выклікаў супярэчлівую ацэнку сярод аднапартыйцаў.



250px_kaczynski_jaroslaw_1_070.jpg

Справа ў тым, што Качыньскі, будучы ў Кіеве, з’явіўся ў кампаніі Алега Цягнібока, лідара нацыяналістычнай «Свабоды». Кантакт такога кшталту можна лічыць нечым з серыі фантастыкі. Яшчэ тры месяцы таму падчас гадавіны так званай Валынская разні 1943 года (аперацыя бандэраўцаў супраць мірнага насельніцтва Валыні) гэтыя палітыкі палівалі адзін аднаго брудам. Качыньскі патрабаваў прызнаць падзеі на Валыні генацыдам, а Цягнібок заклікаў да знішчэння ў адказ помніка польскім жаўнерам у Львове.

Цяпер унутраная апазіцыя PiS спрабуе атакаваць Качыньскага, вінавацячы яго ў падтрымцы ўкраінскага нацыяналізму. У сваю чаргу, кіраўніцтва партыі кажа, што Качыньскі проста прыехаў на Майдан у якасці госця і не ведаў праграму візіту і, адпаведна, тых, з кім будзе сустракацца.