Захад і Расія абвінавацілі адзін аднаго ў ціску на Украіну [відэа]
Дэмакратычны свет і Масква кардынальна процілегла ацанілі ўчорашнія пагаднення Януковіча — Пуціна. Еўрасаюз і далей прапануе ўкраінскім уладам падпісаць пагадненне аб асацыяцыі. Крэмль раіць Злучаным Штатам і ЕС нарэшце спыніць спробы схіліць афіцыйны Кіеў да еўраінтэграцыі. Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў кажа — маскоўскія пагадненні паставілі кропку на перамовах Украіны з Еўрасаюзам. Лаўроў абвінавачвае ЗША ва ўмяшанні ва ўкраінскія справы, затое Крэмль не бачыць ўмяшання ў намёках Пуціна, Кіеў павінен звяраць з Масквой свае ваенныя і знешнепалітычныя планы.