Польшча. ПіС лідзіруе з вялікім адрывам ад ГП — апытанне

Паводле найноўшага апытання, у Сейм увашлі б пяць партый. 



ef11514d7.jpg

Photo: PAP/Leszek Szymański

Калі б парламенцкія выбары ў Польшчы адбываліся ў нядзелю, то іх пераможцам была б партыя "Права і справядлівасць". Так вынікае з даследавання грамадскай думкі Millward Brown для тэлеканала TVN. У Сейм трапіла б пяць партый.

Кансерватары пад кіраўніцтвам Яраслава Качыньскага маглі б разлічваць на 30% палякаў. За палітычную сілу Паўла Кукіза гатовыя прагаласаваць 24%. Трэцяя ў апытанні — кіроўная "Грамадзянская платформа", за якую абяцалі прагаласаваць 19% палякаў.

У Сейм прайшлі б таксама "NowoczesnaPL" (7 %.) і Саюз левых дэмакратаў (5%).

Паводле Millward Brown, выбарчая яўка склала б 49%.

www.radyjo.net