Польшча. Пратэсты супраць конкурсу «Міс Польшча»
Феміністкі і некаторыя рэлігійныя актывісты Польшчы пачалі кампанію супраць конкурсу «Miss Polonia». Ім не падабаецца «сексісцкі характар імпрэзы». Асабліва шакавалі фатаздымкі кансурсантак, якія выкладзеныя на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Miss Polonia 2012 Паўліна Крупіньска
На думку грамадскіх актывістаў, усе дзяўчыны на тых фота выяўленыя як «пасіўныя сексуальныя аб’екты». «Такія позы ў дадатак ствараюць уражанне, што ва ўдзельніц конкурсу няма інтэлекту», — піша часопіс «Bez Dogmatu», які таксама ўдзельнічае ў кампаніі. Цяжка сказаць, нашто здаўся рэдакцыі сур’ёзнага часопіса конкурс, які даўно мае выключна поп-камерцыйны характар. Адзіны варыянт адказу — крыўда за традыцыю.
Першы конкурс «Miss Polonia» адбыўся аж у 1928 годзе. Сярод яго першых пераможцаў была ўдзельніца варшаўскага паўстання і вядомая літаратарка.
Паводле польскай прэсы