Польшча. Зарплата павышаецца, занятасьць — падае
У сакавіку сярэднямесячная заработная плата склала амаль 3 832 злотыя. Заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы вышэйшая, чым у мінулым годзе і ў мінулым месяцы, але занятасць польскага
насельніцтва падае. Пра гэта сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Пра гэта сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
У сакавіку сярэднямесячная заработная плата склала амаль 3 832 злотыя (гэта амаль 935 еўра ), то бок на 1,6% больш, чым у сакавіку мінулага года. У параўнанні з лютым зарплата павялічылася на 3,3%.
Тым часам падае працаўладкаванне на прадпрыемствах. У сакавіку ў гадавым маштабе яно знізілася на 0,9%, а ў параўнанні з лютым бягучага году — на 0,2%.
У цяперашні час на прадпрыемствах у Польшчы працуе амаль 5,5 мільёна чалавек.