Расія. Як Калінінград апынуўся на Днястры
У аналы палітычных кур’ёзаў вартыя ўвайсці апошнія выбары ў Думу ў Калінінградзе. У Калінінградскай вобласці “Адзіная Расія (ЕР) афіцыйна набрала 37%, а КПРФ — 25,5%. Парадокс сітуацыі ў тым, што па ўсіх апытаннях рэйтынг ЕР у вобласці не больш за 15–20 працэнтаў. Лічба 37 працэнтаў тлумачыцца тым, што да гэтага анклаву Расіі прыпісаны другі фактычны анклаў, але непрызнаны — Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка.
У аналы палітычных кур’ёзаў вартыя ўвайсці апошнія выбары ў Думу ў Калінінградзе. У Калінінградскай вобласці “Адзіная Расія (ЕР) афіцыйна набрала 37%, а КПРФ —
25,5%. Парадокс сітуацыі ў тым, што па ўсіх апытаннях рэйтынг ЕР у вобласці не больш за 15–20 працэнтаў. Лічба 37 працэнтаў тлумачыцца тым, што да гэтага анклаву Расіі прыпісаны другі
фактычны анклаў, але непрызнаны — Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. У ранейшыя гады непрызнаная рэспубліка, у якой на сёння жыве каля 160 тысяч грамадзян Расіі, была
“прывязана да Калужскай вобласці, але зараз Масква, ведаючы пра крайнюю непапулярнасць ЕР у Калінінградзе, вырашыла прышпіліць Левабярэжжа Днястра да Калінінградскай вобласці.
Усяго ў Прыднястроўі прагаласавала 51 тысяча грамадзян Расіі, што ў маштабах Калінінградскай вобласці вельмі шмат. “Адзіная Расія атрымала ў Прыднястроўі 74% , а КПРФ —
толькі 8%. У выніку атрымалася, што жыхары былога Кёнігсберга, абраўшы адну партыю, атрымалі ва ўладзе зусім іншую, і ўсё гэта дзякуючы “вынаходлівасці Крамля. Самім калінінградцам
быць у адной выбарчай акрузе з Ціраспалям яўна не спадабалася. 7 снежня тысячы чалавек пратэставалі на цэнтральнай плошчы горада супраць прывязкі да Прыднястроўя.
Паводле расійскай прэсы