Расія. Сепаратысты ўсіх краін, яднайцеся!

Такое ўражанне, што пуцінская Расія, шукаючы падтрымку ў свеце, гатовая кантактаваць з самымі экстравагантнымі палітычнымі праектамі.

Фота © www.yescalifornia.org

Фота © www.yescalifornia.org


25 верасня ў Маскве адбудзецца сустрэча «змагароў за незалежнасць» з усяго свету.
Калі верыць расійскім СМІ, канферэнцыя ў Маскве зацікавіла сепаратыстаў праз крымскі вопыт. Маўляў, выхад Крыму са складу Украіны — прыклад таго, што трэба рабіць усім сепаратыстам на планеце.
Не хаваюць госці і жадання атрымаць фінансавую падтрымку з Масквы. Так, госць з штату Каліфорнія, кіраўнік руху "Yes California!", у інтэрв’ю аднаму са СМІ распавёў, што яго групоўка ўжо ў наступным годзе пачынае збор подпісаў за правядзенне рэферэндуму пра выхад штату са складу ЗША. Натуральна, незалежная Каліфорнія, як кажа ініцыятар плебісцыту, будзе вядучым партнёрам Расіі ў Паўночнай Амерыцы.
Застаецца пачакаць, каб даведацца, ці сапраўды Крэмль дасць грошы камусьці з удзельнікаў канферэнцыі, або проста выкарыстае сустрэчу ў мэтах інфармацыйнай вайны.
Паводле расійскай прэсы