Расия. Юбілей бітвы на рацэ Калка
Актывісты татарскай нацыяналістычнай арганізацыі “Азатлык” працягваюць святкаваць падзеі, звязаныя з гісторыяй паходу татара-мангол на Русь, якіх яны разглядаюць прашчурамі цяперашніх жыхароў Татарстану.
Так, на днях “Азалтык” адсвяткаваў у рамках спецыяльнага пікета 790-ю гадавіну бітвы на рацэ Калка — першая бітва паміж татара-манголамі і войскам Кіеўскай Русі, на бок якой у дадзенай сітуацыі сталі полаўцы. На думку нацыяналістаў, падзея, якая адбылася даўным-даўно, заслугоўвае святкавання, паколькі сімвалізуе “перамогу татарскага духу”.
Справа ў тым, што, па разліках актывістаў арганізацыі, сілы у той бітве былі вельмі няроўныя. 20 тысячам мангола-татар супрацьстаялі сто тысяч рускіх і полаўцаў. Аднак у выніку перамога дасталася воінам з Усходу. “Мы ганарымся бліскучай стратэгіяй і гераізмам татарскіх воінаў”, — гаворыцца ў пракламацыі, якую нацыяналісты раздавалі падчас пікету.
Казанская рускамоўная грамадскасць, натуральна, нацыяналістычную выхадку асудзіла, таксама звярнуўшы ўвагу на слабае веданне нацыяналістамі гісторыі. Толькі гісторык Тацішчаў лічыць, што руска-полацкая кааліцыя налічвала сто тысяч чалавек. Іншыя гісторыкі схіляюцца да лічбы ў 20–30 тысяч. Такім чынам, на думку апанентаў “Азатлык”, казаць пра нейкую грандыёзную перамогу татарскай зброі на рацэ Калка няма падстаў.
Паводле расійскай прэсы