РФ завязла ў сухапутнай аперацыі ў Сірыі. Расійскія вайскоўцы ў правінцыі Хама

InformNapalm зафіксаваў у Сірыі новых расійскіх вайскоўцаў з Навасібірска.



1233.jpg

informnapalm.org

Падобна на тое, што Расія канчаткова ўцягваецца ў сухапутную аперацыю ў Сірыі. Не паспела «астыць» інфармацыя пра 28-ю АМСБр з Екацярынбурга, як на Блізкім Усходзе ўжо з’явіліся новыя дзеючыя асобы, гэтым разам з Навасібірска.

Падчас OSINT-раследавання персанальнага блога чарговага «сірыйскага адпускніка» Яўгена Лузанава з далёкага Навасібірска былі выяўленыя вельмі цікавыя факты.

Адразу звяртае на сябе ўвагу свежае групавое фота з 10 лістапада 2015 года на тле аналагічных будынкаў і мясцовасці ў Сірыі, дзе напярэдадні фатаграфаваліся байцы з Екацярынбурга.

Гэтая зона з правінцыі Хама, на ўмоўным «пятачку» непадалёк ад мястэчкаў Deir Shamil і Dimo. Падобна на вілу, што стаіць асобна або дом, які знаходзіцца на вышыні. Расійцы абсталявалі там міні-базу, або ўмацаваны пункт. Каардынаты базы, а таксама прывязка да мясцовасці:

baza.jpg

baza1.jpg

Леваруч можна выразна пабачыць грузавыя аўтамабілі «Газ» і «Урал». Таксама кідаецца ў вочы, што гэта зусім новыя асобы, байцы “старэйшага” ўзросту. Можна зрабіць здагадку, што гэтыя жаўнеры, цалкам магчыма, прыехалі замяніць вайскоўцаў з Екацярынбурга.

Апроч гэтага, Яўген выклаў свежае фота – паводле геатэгу – з ваколіцаў Цэнтральнай базы «Хмеймім», адкуль яны і прыбылі ў правінцыю Хама. 

baza2.jpg

Яшчэ адное фота з таварышам у службе – проста чарговае пацверджанне таго, што расійцы знаходзяцца ў правінцыі Хама (раён Dimo). 

baza3.jpg