Ліз Трас сыходзіць з пасады прэм'ера Велікабрытаніі. Кажуць, Борыс Джонсан можа вярнуцца

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі Ліз трас абвясціла аб сыходзе ў адстаўку, паведамляе BBC News. Яна кіравала ўсяго шэсць тыдняў.

756623785685373.jpg

Ліз Трас паведаміла каралю Карлу, што сыходзіць з пасады лідара Кансерватыўнай партыі і, адпаведна, пасады прэм'ер-міністра краіны. Пра гэта яна заявіла, выступаючы перад журналістамі каля сваёй рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт у Лондане.

Трас сказала, што стала прэм'ерам у перыяд «вялікай эканамічнай і міжнароднай нестабільнасці». «Я прызнаю, улічваючы сітуацыю, якая склалася, што не магу выканаць мандат, на падставе якога я была абраная Кансерватыўнай партыяй», — заявіла яна.

Трас узначаліла Кансерватыўную партыю і Кабінет міністраў Вялікабрытаніі 6 верасня. Яна застанецца на сваёй пасадзе, пакуль не будзе абраны пераемнік. Па словах Трас, выбары новага лідара партыі пройдуць на наступным тыдні.

Як адзначыў вядучы палітычны аглядальнік BBC News Нік Эрдлі, гэта самая хуткая змена ўлады ў гісторыі сучаснай Вялікабрытаніі. «Беспрэцэдэнтная сітуацыя, беспрэцэдэнтна кароткі тэрмін знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра і беспрэцэдэнтны крызіс у брытанскай палітыцы», — заявіў ён.

Пасля ўступлення на пасаду прэм'ер-міністра Ліз Трас падвергнулася крытыцы з-за сваіх падатковых ініцыятыў, змяніла міністра фінансаў і ў выніку адмовілася ад заяўленых рэформаў фінансавай сістэмы.

1661370391_3280.webp

Наконт кандыдатуры пераемніка Трас ёсць шмат меркаванняў. Некаторыя лічаць, што добрыя шанцы мае былы міністр фінансаў Рышы Сунак, але не выключана, што пасаду прэм'ера зноў зойме Борыс Джонсан. Прынамсі, паводле атрыманых дадзеных, большасць членаў Кансерватыўнай партыі хочуць, каб было менавіта так. Асабліва зацікаўленыя ў вяртанні Джонсана выбаршчыкі Трас, а гэта 44% ад іх ліку.