Сірыя. Туркі атрымаюць аўтаномію
Шэраг СМІ абвінавацілі Анкару ў жаданні стварыць на тэрыторыі Сірыі пасля падзення рэжыму Асада аўтаномію для мясцовых туркаў. Сірыйскія туркмены, ці сірыйскія туркі, — цюркскі народ, які пражывае на тэрыторыі сучаснай Сірыі.
Сірыйскія туркмены — трэці па колькасці народ гэтай краіны пасля арабаў і курдаў. У Сірыі — каля 100 тысяч сірыйскіх туркаў (туркменаў, туркоман).
Апошнім часам Турцыя паралельна падтрымцы апазіцыі інвесціруе ў актывізацыю грамадска-палітычнага жыцця этнічных братоў. Ужо створана інфармацыйнае агенцтва для сірыйскіх цюркаў, друкуюцца часопіс і газета, пачалі працаваць турэцкамоўныя школы. Нават створаныя вайсковыя фармаванні.
Уся дзейнасць актывістаў з ліку сірыйскіх туркменаў арыентавана на цюркізацыю паўночнай часткі Сірыі, што ў перспектыве можа прывесці да патрабаванняў аўтаноміі, аддзялення і нават далучэння гэтых раёнаў да Турцыі, — лічаць прыхільнікі Асада.
Паводле інтэрнэт-сайтаў