Сёння ў Адэсе прыгадваюць ахвяр пажару ў будынку Дома прафсаюзаў
У горадзе ў гэтыя дні дзейнічаюць ўзмоцненыя меры бяспекі. За парадкам сочаць у тым ліку байцы спецпадраздзялення "Альфа" СБУ.
Пажар у будынку Дома прафсаюзаў у Адэсе год таму
У Адэсе ў суботу пройдуць памятныя мерапрыемствы ў сувязі з гадавінай трагічных падзей у горадзе 2 траўня.
Роўна год таму ў гэты дзень у Адэсе пры пажары ў Доме прафсаюзаў загінулі дзясяткі людзей. Пажар пачаўся падчас сутыкненняў паміж удзельнікамі маршу "За адзінства Украіны» і праціўнікамі Майдана.
У сувязі з памятнымі акцыямі і іншымі мерапрыемствамі ў горадзе ў гэтыя дні дзейнічаюць узмоцненыя меры бяспекі. Вельмі жорстка будзе кантралявацца 2 мая мітынг на Куліковым полі. Усіх абавяжуць прайсці праз рамкі металашукальнікаў, будуць забароненыя торбы.
За парадкам сочаць у тым ліку байцы спецпадраздзялення «Альфа» Службы бяспекі Украіны, раней выконвалi задачы ў зоне аперацыі супраць сепаратыстаў у Данбасе.
Па звестках карэспандэнта Рускай службы Радыё Свабода, за мінулыя некалькі месяцаў у Адэсе было больш за два дзясяткі выбухаў. У 16 выпадках злачынцаў устанавілі. Пяць тэрактаў застаюцца нераскрытымі. Абвінавачванне прад'яўлена 31 чалавеку, 23 аб'яўлены ў вышук. Яшчэ 24 тэракту ўдалося прадухіліць.
Карэспандэнт "Новага Часу" Зміцер Галко праз некалькі дзён пасля трагедыі быў у Адэсе ў Доме прафсаюзаў і спрабаваў разарбацца, што стала прычынай пажару. Яго артыкул "Адэская трагедыя: Хто вінаваты?" чытайце ТУТ