У Чарнобыльскай зоне гарыць 270 гектараў лесу
У Кіеўскай вобласці гараць прыкладна 270 га лесу паблізу Чарнобыля. Гарыць у тым ліку лес на тэрыторыі зоны адчужэння — гэта населеныя пункты Іванкоў і Чарнобыль.
Пра гэта ВВС Украіна паведамілі ў дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях Украіны.
Пажар тушаць 182 ратавальнікі, 32 адзінкі тэхнікі, верталёт Мі-8 з вадазліўной прыладай, “Еўракоптэр” і два пажарных самалёта АН-32.
У 15 гадзінаў ачаг пажару пачалі паліваць вадой, тушэнне працягваецца.
На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група на чале з першым намеснікам ГУ ДСНС Украіны ў Кіеўскай вобласці Аляксандрам Ткачэнкам.