Спроба перавароту ва Украіне можа стаць падставай для ваеннага ўварвання Расіі
Дарадца прэзідэнта ЗША Джэйк Саліван распавёў, што можа стаць падставай для ўварвання Расіі ва Украіну, паведамляе korrespondent.net.
У Белым доме не
выключаюць, што Расійская Федэрацыя рашыцца на ўварванне на тэрыторыю Украіны.
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван лічыць, што падставай для ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны можа стаць спроба перавароту ва Украіне. Пра гэта ў чацвер, 13 студзеня, ён заявіў падчас брыфінгу ў Белым доме.
Ён адзначыў, што Расія можа прыдумаць падставу для ўварвання ва Украіну, у тым ліку дыверсію і інфармацыйныя аперацыі.
"Наша выведвальная супольнасць апрацоўвае інфармацыю, што Расія праводзіць працу, каб сфабрыкаваць падставу для ўварвання, уключаючы сабатаж і інфармацыйныя аперацыі, абвінаваціўшы Украіну ў падрыхтоўцы нападу на расійскія сілы на ўсходзе Украіны. Мы бачылі гэта ў 2014 годзе", — сказаў ён.