Суд у справе Надзеі Саўчанкі пачнецца 30 ліпеня ў Растоўскай вобласці ў закрытым рэжыме

Папярэднія слуханні ў справе ўкраінскай лётчыцы пройдуць у Данецкім гарадскім судзе, паведаміла прэс-сакратарка суду Таццяна Дзіева.



613131_w_300.jpg

Раней адвакаты Саўчанкі паведамлялі, што іхную падабаронную пад канвоем этапавалі з Масквы ў Растоўскую вобласць, хоць абарона і самая лётчыца былі супраць скіравання справы ў Данецкі гарадскі суд.
Надзеі Саўчанцы пагражае да 25 гадоў зняволення. У Расеі ўкраінку абвінавачваюць у забойстве двух тэлежурналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў на Данбасе, а таксама ў незаконным перасячэнні мяжы. Самая вайсковаслужбоўца адмаўляе сваю віну і заяўляе, што яе скралі на тэрыторыі Украіны ды сілаю вывезлі ў Расею.
Паводле belsat.eu