Таджыкістан. Цуд мае імя
У Таджыкістане прадстаўлена першая тэатральная п’еса «Абраны» пра кіраўніка рэспублікі Эмамалі Рахмона.

Сярод іншых дзеючых асоб — сваякі Рахмона, палітыкі, натоўп і нават паклёпнікі. Апошнія сядзяць у кутах сцэны і па ходзе дзеяння крытыкуюць крокі Рахмона.
Што тычыцца сюжэту, то п’еса прысвечаная прыходу Рахмона да ўлады, да чаго прыклаў руку і нейкі анёл. Зрэшты, нават анёл кажа, што прыход Рахмона ва ўладу — гэта цуд. Пазней той жа анёл дапамагае новаабранаму кіраўніку перамагчы апазіцыю і дае яму шэраг каштоўных парадаў.
Усяго ў п’есе цэлых 12 актаў. У фінальнай сцэне Эмамалі Рахмон выяўлены ўжо салідным палітыкам. З трыбуны ААН гучыць яго голас, а ўвесь свет слухае. Паводле задумы аўтара, такім чынам дэманструецца, што Эмамалі Рахмон дасягнуў сусветнага прызнання і ператварыўся ў глабальнага палітычнага дзеяча ХХI стагоддзя.
Пакуль ні адзін тэатр не выказаў жадання паставіць п’есу Абдугафора Абдуджабора — аўтара твора, але драматург не губляе надзеі.
Паводле таджыкскай прэсы