Спектакль «Свабоднага тэатра» ўвайшоў у 10 найлепшых Нью-Ёрка па версіі The New York Times
Гучнай навіной падзяліўся ў сваім фэйсбуку мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін:
«The New York Times падводзіць вынікі года на сваіх старонках у гэтыя дні. Сёння аб'яўлена дзясятка найлепшых спектакляў года, якія прайшлі на вядучых сцэнах Нью-Ёрка. І сярод іх — спектакль «Свабоднага тэатра» Burning Doors.
У дзясятку ўвайшлі толькі два спектаклі, якія створаны ў іншых краінах: акрамя Burning Doors, спектакль берлінскага тэатра Шаўбюнэ «Рычард III» у пастаноўцы Томаса Астэрмаера.
Віншую ўвесь склад «Свабоднага тэатра» — гэта заслужана і сумленна, асабліва па выніку такога складанага года, як цяперашні!»
Паводле Нашай Нівы