
Сярод іншага на канцэртах прагучалі самыя лепшыя песні і вершы пра лідара нацыі. У дашкольных установах прайшоў конкурс на лепшы малюнак на тэму «Прэзідэнт вачыма дзяцей». Не адсталі ад дзяцей і сілавікі: у мясцовых аддзяленнях МУС у гэты дзень зладзілі конкурс на лепшых чытальнікаў вершаў у гонар лідара нацыі. У прынцыпе, думаецца, цяперашні Дзень прэзідэнта — гэта толькі пачатак.
26 кастрычніка дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за наданне Эмамалі Рахмону статусу заснавальніка незалежнага Таджыкістана. Паводле новага закона, на ўсіх урачыстых і святочных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню, на пасяджэннях урада і парламента краіны збудуюць спецыяльнае месца для лідара нацыі — незалежна ад таго, будзе ён прысутнічаць там ці не.