Трамп і Парашэнка сустрэнуцца ў Вашынгтоне

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне — напэўна, напярэдадні саміту G20 у нямецкім Гамбургу, які адбудзецца ў пачатку ліпеня, паведамілі Радыё Свабода крыніцы ў Кіеве і Вашынгтоне.

316469b9_aef9_40a6_a9a5_33cecbd9de51_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

«Вядома, што сустрэча адбудзецца. Зразумела, мы яе рыхтуем», — паведаміў таксама міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін. Ён дадаў, што афіцыйную заяву аб даце сустрэчы зробіць канцылярыя ўкраінскага прэзыдэнта.
У той жа час некалькі крыніц сказалі Радыё Свабода, што дакладная дата першай сустрэчы «сам-насам» Парашэнка і Трампа яшчэ не зацверджаная, аднак яна адбудзецца, верагодна, ужо на наступным тыдні. Ёсць таксама інфармацыя пра тое, што адміністрацыя ўкраінскага прэзідэнта прыняла запрашэнне ад Белага дома аб сустрэчы, хоць невядома, ці ідзе гаворка пра кантакты ў рамках афіцыйнага візыту.
Інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на свае крыніцы назвала дату 19-20 чэрвеня.
Ва ўкраінскім МЗС неўзабаве пасля ўступленьня Дональда Трампа на пост прэзідэнта ЗША заяўлялі, што рыхтуюць сустрэчу ўкраінскага кіраўніка дзяржавы з амерыканскім лідэрам.
Паводле svaboda.org