Турчынаў падпісаў закон аб акупаваных тэрыторыях

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў сёння падпісаў закон Украіны № 1207-VII «Аб забеспячэнні правоў і свабодаў грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай
тэрыторыі Украіны».



Пра гэта паведамляе PБК-Украіна.

Згодна з законам часова акупаваная тэрыторыя ёсць неад’емнай часткай тэрыторыі Украіны, на якую распаўсюджваецца дзеянне Канстытуцыі і законаў Украіны.

Закон вызначае, што часова акупаванай тэрыторыяй Украіны з'яўляюцца:

— тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля;

— унутраныя воды і тэрытарыяльнае мора Украіны, яго дно і нетры, на якіх Украіна ажыццяўляе суверэнітэт, кантынентальны шэльф і выключная эканамічная зона, дзе Украіна ў адпаведнасці са сваім заканадаўствам карыстаецца фіскальнымі, санітарнымі, іміграцыйнымі і мытнымі правамі;

— падводная прастора ў межах тэрытарыяльнага мора;

— паветраная прастора, размешчаная над названай тэрыторыяй.

Пры правядзенні выбараў прэзідэнта Украіны, народных дэпутатаў Украіны, усеўкраінскага рэферэндуму галасаванне грамадзян Украіны на часова акупаванай тэрыторыі не арганізуецца і не праводзіцца.

Дакументам вызначана таксама, што прымусовае залічэнне грамадзян Украіны да грамадзян іншай дзяржавы не прызнаецца.

Акрамя таго, закон прадугледжвае, што ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць правасуддзе судамі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і г. Севастопаля правасуддзе ў дачыненні да спраў гэтай тэрыторыі будзе ажыццяўляцца адпаведнымі судамі Кіева.

www.svaboda.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: