У мэра Харкава стралялі, ён паранены

У панядзелак каля 12:00, на мэра Харкава Генадзя Кернэса быў здзейснены замах. Пра гэта паведамляе прэс-служба Харкаўскага гарсавета.



464b8d88_86fb_4955_bbc9_848fd8fcbcdb_w640_r1_s_cx0_cy10_cw0.jpg

"Харкаўскі гарадскі галава атрымаў агнястрэльнае раненне ў спіну. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі на аперацыйным стале . Лекары змагаюцца за яго жыццё", — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе кіраўнік НТКУ, харкаўчанін Зураб Аласанія на сваёй старонцы Facebook, напад адбыўся, калі Кернэс купаўся ў крыніцы.

"Харкаўскі мэр Генадзь Кернэс і цяпер не змяніў звычак: купанне ў крыніцы на Саржынам Яры. Ну, вось там і чакалі", — напісаў ён.

"РФ вызначае і ліквідуе ключавыя кропкі супраціву", — лічыць Аласанія.

Паводле www.pravda.com.ua