У Ісландыі прачнуўся вулкан, які можа парушыць авіязносіны

Сейсмолагі асцерагаюцца новага вывяржэння вулкана, якое можа выклікаць праблемы з авіязносінамі ў Еўропе.

new_38732.jpg

Як паведамляе турыстычны сайт TravelMole, у Ісландыі спецыялісты назіраюць за станам вулкана Катла, размешчанага на поўдні краіны. Яго вывяржэнне можа парушыць авіязносіны ў Еўропе. На днях назіралася падвышаная актыўнасць вулкана — яго скалынулі два падземныя штуршкі магутнасцю 4,2 і 4,5 бала, і сейсмолагі асцерагаюцца, што яны могуць выклікаць вывяржэнне вулкана. Апошні раз вулкан вывяргаўся ў 1999 годзе, папярэдняе буйное вывяржэнне адбылося ў 1918 годзе.
Нагадаем, у 2010 што годзе вывяржэнне вулкана Эйяф'ятлайёкудль у паўднёвай частцы Ісландыі выклікала праблемы з авіязносінамі ў шэрагу еўрапейскіх краін, многія аэрапорты былі зачыненыя з-за вялікага аб'ёму выкінутага вулканам попелу.
Паводле tio.by