У Кіеве пачалося галасаванне за перайменаванне «Мінскай» і «Брэсцкай» і яшчэ трох станцый метро

Для кожнай станцыі ўжо выбралі па 5 варыянтаў найменняў.

1200_0_1628374548_2350.webp

Так, станцыя "Мінская" можа стаць "Варшаўскай" ці "Вышгародскай".Станцыю “Герояў Дняпра” прапанавалі змяніць на “Герояў Марыўпаля” ці “Герояў Украіны”.Станцыя "Дружбы народаў" удзельнікі анлайн прапаноў бачаць як "Батанічную" ці "Еўрапейскую".Станцыя "Плошча Льва Талстога" можа насіць назву "Васілія Стуса" ці "Ліны Кастэнка".А для станцыі "Берасцейская" паступілі такія варыянты як "Бучанская" і "Варшаўская".
Сярод прапановаў сустракаліся даволі экзатычныя варыянты. Напрыклад, для "Мінскай" прапаноўвалі назвы "Боршч", "Рэактыўныя гусі" і "Трактарная".

Станцыю ”Герояў Дняпра” некаторыя ўдзельнікі апытання бачылі як станцыю ”Імя магістра Ёды” ці “Пухнатых коцікаў”.

"Берасцейскую" прапаноўвалі перайменаваць у "Паляницю", а "Дружбы народаў" у "Байрактарскую" ці "Чарнабаеўскую". Сярод варыянтаў для "Герояў Дняпра" была "Червона калина".

Некаторыя варыянты паўтараюцца або сінанімічныя. Таксама для некаторых станцый частка карыстальнікаў прапанавала пакінуць назвы.
Другі этап анлайн галасавання працягнецца да 9 траўня. Пасля гэтага вынікі будуць прапрацаваны і накіраваны ў Кіеўскую гарадскую раду. Сваё заключэнне таксама падрыхтуе прафесійная камісія па пытаннях найменняў.
Прапанову дэрусіфікаваць назвы станцый метро ​​кіраўнік кіеўскай падземкі падаў 8 красавіка. Ініцыятыву падтрымаў гарадскі галава Віталь Клічко і дэпутацкі корпус Кіеўскай рады.