У Кітаі памерла найстарэйшая жанчына планеты
У кітайскай правінцыі Сычуань памерла мясцовая жыхарка Фу Суцын, якую прызналі самай пажылой жыхаркай планеты. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае кітайскае тэлебачанне.
Фу Суцын было 119 гадоў. Яна памерла ў сябе дома праз два тыдні пасля святкавання дня нараджэння.
У кітаянкі 70 унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў.
Варта адзначыць, што Шанхай лідзіруе па колькасці доўгажыхароў сярод кітайскіх гарадоў, да прыкладу, у горадзе налічваецца за 1200 чалавек ва ўзросце 100 і больш гадоў.
Аднак, згодна з кнігай рэкордаў Гінеса, найстарэйшая жанчына планеты - Сузанна Мушатт Джонс, якая нарадзілася ў 1899 годзе ў Алабаме і памерла 13 мая ў Нью-Ёрку.
Паводле polit.ru