У Маскве паставілі помнік Сталіну

Сёння, 22 верасня, на «Алеі кіраўнікоў» у цэнтры Масквы з'явіўся бюст Іосіфа Сталіна аўтарства Зураба Цэрэтэлі.

© Арцём Каратаеў/ ТАСС

© Арцём Каратаеў/ ТАСС


Побач з ім у Пятраверыгскім завулку побач з Музеем ваеннай формы адзення Рускага ваенна-гістарычнага таварыства ўсталяваныя яшчэ шэсць бюстаў савецкіх кіраўнікоў — Уладзіміра Леніна, Мікіты Хрушчова, Леаніда Брэжнева, Юрыя Андропава, Канстанціна Чарненкі і Міхаіла Гарбачова.
«Прынялі рашэнне, што бюст Барыса Ельцына з'явіцца на «Але кіраўнікоў» на дзень нараджэння прэзідэнта — у лютым. Ён ужо гатовы», — распавёў агенцтву «Масква» Зураб Цэрэтэлі.
«Алея кіраўнікоў» была адкрытая ў траўні 2017 года.
Першапачаткова на алеі ўсталявалі бюсты 33 расійскіх кіраўнікоў ад старажытных часоў да Кастрычніцкай рэвалюцыі, аўтар усіх скульптур — Зураб Цэрэтэлі. У ліпені там з'явіўся помнік Івану Грознаму, які раней меркавалася паставіць у горадзе Аляксандраве Уладзімірскай вобласці.
Як паведамляе «Новая газета», сёння каля бюста Сталіна правяла адзіночны пікет жанчына з плакатам, на якім быў напісаны верш Ганны Ахматавай «Абаронцам Сталіна».

Паводле colta.ru
Ганна Ахматава
Защитникам Сталина
Это те, что кричали: "Варраву
Отпусти нам для праздника", те
Что велели Сократу отраву
Пить в тюремной глухой тесноте.
Им бы этот же вылить напиток
В их невинно клевещущий рот,
Этим милым любителям пыток,
Знатокам в производстве сирот.
1962?