У Маскве два дні пратэстуюць працоўныя мігранты з Таджыкістана. Каля сотні затрыманых
Пратэсты пачаліся ўвечары 20 верасня. ГЦ «Масква» ў Любліна пачалі штурмаваць мігранты з Таджыкістана. Прычынай незадаволенасці стала нібыта збіццё аднаго з работнікаў за тое, што ён не заплаціў «даніну» ахове ГЦ.
Па
розных ацэнках, пасля заканчэння працоўнага дня да гандлёвага цэнтру на
Ціхарэцкім бульвары прыйшло ад некалькіх сотняў да тысячы чалавек. Некаторыя з іх спрабавалі зламаць вароты і прарвацца на тэрыторыю гандлёвага цэнтра, але паліцыя спыніла іх. Афіцыйна
МУС заявіла пра 90 затрыманых — іх дзеянні паліцыя расцаніла як
«спробу групавога парушэння грамадскага парадку» і распачало
крымінальную справу аб хуліганстве.Кіраўнік агульнарасійскага грамадскага руху «Таджыкскія працоўныя мігранты» Караман Шарыпаў заявіў «Медузе» пра 250 затрыманых. Паводле яго слоў, гэта былі работнікі рынку, некаторыя з іх да гэтага часу працягваюць заставацца ў аддзелах паліцыі.
«Прыехаў АМАП і вельмі дакладна спрацаваў. Усіх затрымалі, нікога не збілі», — распавёў кіраўнік Федэрацыі мігрантаў Расіі Вадзім Кажэнаў. Паводле яго ацэнкі, было затрымана не менш за 100 чалавек.
Збіццё ці правакацыя?
Па інфармацыі руху «Таджыкскія працоўныя мігранты», 20 верасня, каля 14.30, супрацоўнікі службы бяспекі ГЦ «Масква» збілі 27-гадовага Наўруза Закірава, які месяц таму прыехаў у Маскву з Таджыкістана і працаваў на рынку грузчыкам. Закірава нібыта пачалі біць з-за таго, што ён не заплаціў ахоўнікам «даніну» за магчымасць спакойна працаваць — 700 рублёў у дзень. Па словах Карамана Шарыпава, ахоўнікі доўга збівалі Закірава, выкінулі яго дакументы ў смеццевую скрыню, а потым абгарнулі Закірава, які быў без прытомнасці, у белую прасціну і выкінулі яго на звалку за межы рынку.Сведкамі збіцця сталі іншыя работнікі рынку з Таджыкістана, якія сабраліся каля адміністрацыйнага будынка рынка і запатрабавалі пакараць ахоўнікаў. Таксама да будынка прыйшлі іншыя работнікі рынку і мігранты, якія працуюць непадалёк. Закіравай да гэтага моманту ўжо павезлі ў бальніцу № 68.
Вадзім Кажэнаў з федэрацыі мігрантаў у размове з «Медузой» заявіў, што ніякага збіцця не было і Закір трапіў у бальніцу з-за таго, што ў яго мог здарыцца прыступ эпілепсіі. Урач бальніцы № 68 заявіў тэлеканалу НТВ, што слядоў збіцця на Закіравым няма, але з «вялікай нацяжкай» можна дыягнаставаць страсенне мозгу сярэдняй ступені цяжкасці.
У расійскім прадстаўніцтве міграцыйнай службы Таджыкістана пацвердзілі, што Закір быў збіты. «Такі факт быў, у абставінах цяпер разбіраюцца расійскія праваахоўныя органы», — сказаў прэс-сакратар ведамства Ібрагім Ізмайлаў. Паліцыя ўжо распачала крымінальную справу па артыкуле «Пабоі».
Пацярпелы застаецца ў бальніцы, акцыі пратэсту працягваюцца
Па дадзеных крыніцы ТАСС ў праваахоўных органах, ужо раніцай 21 верасня некалькі мігрантаў спрабавалі правесці паўторную акцыю пратэсту і правакавалі ахову ГЦ. Пасля папярэджання ад паліцыі яны разышліся, затым паліцыя сцягнула да рынку дадатковыя сілы — там дзяжураць паліцэйскія і байцы АМАП. Павялічылася і колькасць пратэстуючых мігрантаў — днём да ГЦ прыйшлі каля 200 чалавек.
Таксама, паводле інфармацыі руху «Таджыкскія працоўныя мігранты», толькі за апошні час ахоўнікі ГЦ «Масква» жорстка збілі пецярых мігрантаў. Нібыта ў памяшканні аховы ГЦ ёсць нават нейкі «пакой катаванняў», дзе з мігрантаў выбіваюць «даніну» за магчымасць працаваць на рынку. У адміністрацыі ГЦ «Масква» адмовіліся пракаментаваць гэтыя заявы.
Паводле Meduza