У NATO ёсць план у выпадку нападу Расіі — «Bild»

Краіны NATO распрацавалі падрабязны план па абароне ў выпадку нападу Расіі. У ім аж 4400 старонак. Усе чальцы Паўночнаатлантычнага альянсу павінны інвеставаць у абарону не менш за 2% свайго ВУП.

bild_pra_vajnu_nata.jpg

Краіны NATO распрацавалі план на выпадак вайны з Расіяй. Пра гэта ў чацвер, 13 ліпеня, паведамляе нямецкае выданне «Bild».

Як пішуць журналісты, сакрэтны абаронны план NATO ў рэагаванні на імаверны напад Расіі мае 4400 старонак. У ім падрабязна прапісана, што павінны зрабіць краіны Альянсу ў адказ на пагрозу з боку РФ.

У прыватнасці, Германія павінна адыграць ролю ключавога лагістычнага цэнтра.

«Усяго 300 000 вайскоўцаў Альянсу будуць знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці, у тым ліку 35 тысяч салдат Бундэсвера. Плануецца размясціць больш салдат на Усходзе. Германія адказвае за Літву, Канада — за Латвію, Вялікабрытанія — за Эстонію, а ЗША — за Польшчу», — піша выданне.

Абмяркоўваецца пытанне пра стварэнне другога сухапутнага камандавання NATO. У якасці месца размяшчэння разглядаецца германскі Вісбадэн.

«NATO хоча лепш абараніць свае падводныя камунікацыі ад дыверсій і стварае новыя назіральныя цэнтры», — адзначаецца ў артыкуле.

Таксама NATO зоймецца пашырэннем падраздзяленняў з цяжкім узбраеннем, здольных вытрымаць упартыя баі, узмоцніць сістэмы СПА, павялічыць запасы дальнабойнай артылерыі і ракет.


Дуда: Калі б напалі на Польшчу з боку Брэста, нас бы баранілі 100 тысяч салдат NATO

Ускосна артыкул у «Bild» пацвярджае і ўчарашняя заява Анджэя Дуды па вынках Саміту NATO ў Вільні.

Польскае інфармацыйнае агенцтва PAP адзначае, што прэзідэнт Анджэй Дуда пасля заканчэння саміту NATO ў Вільні заўважыў: «Паводле ацэнак, калі б адбылася атака на Брэсцкую браму, можна было б разлічваць, што каля 100 тысяч салдат Альянсу былі б накіраваны на нашу тэрыторыю для неадкладнай абароны».

«Гэта меры, якія цяпер прымаюцца і зацвярджаюцца Альянсам у рамках яго абаронных планаў», — дадаў Дуда.

Паводле www.bild.dekorrespondent.netwww.wnp.pl