У сталіцы Балгарыі хочуць прыбраць помнік «савецкім вызваліцелям», Расія пратэстуе
Адзін з раённых кіраўнікоў Сафіі выказаўся за тое, каб прыбраць помнік эпохі камунізму ў гонар «савецкіх вызваліцеляў» Балгарыі ў 1944 годзе са сталічнага грамадскага парку, паведамляе «Свабода».
Старшыня Лозенецкага раёна сталіцы Канстанцін Паўлаў звярнуўся з такой ініцыятывай да мэра Сафіі, бо лічыць, што «горад павінен быць вызвалены ад сімвалаў таталітарнай эпохі».
Такая просьба гарадскога чыноўніка стала адказам на атрыманы ім раней ліст ад амбасадара Расіі ў Багарыі Леаніда Маракова, у якім дыпламат выказаў «глыбокае абурэнне» прапановай Паўлава прыбраць помнік з гарадскога раёну, якім ён кіруе. Паўлаў заявіў, што пераслаў ліст амбасадара ў МЗС Балгарыі і чакае рэакцыі.
Балгарскі чыноўнік прапануе перанесці помнік у музей, а калі пад ім будуць знойдзеныя парэшткі савецкіх салдатаў, то іх варта «пахаваць згодна з гуманітарным заканадаўствам» на адных з могілак Сафіі.
Расійскі амбасадар Макараў заявіў, што раскопкі парэшткаў «могуць быць інтэрпрэтаваныя як спроба рэабілітаваць нацызм».