У Егіпце ісламісты напалі на царкву і паліцэйскіх

Ісламісты ў нядзелю ажыццявілі напады ў двух найбуйнейшых гарадах Егіпта — Каіры і Александрыі. У выніку іх дзеянняў загінуў паліцэйскі, і сем чалавек атрымалі раненні, паведамлялі ўлады.



606183792.jpg

У Каіры баевікі ўзарвалі бомбу на мосце, што вядзе ў прэстыжны раён Замалек, дзе размяшчаюцца амбасады многіх краін. У выніку выбуху загінуў паліцэйскі. Яшчэ два паліцэйскіх і мінак атрымалі раненні, паведамляе www.bbc.co.uk.

У Александрыі узброеныя людзі абстралялі царкву Святога Рафала з мікрааўтобуса, пасля чаго ўцяклі.

У царкве падчас нападу знаходзіліся прыхаджане. Падчас нападу чатыры чалавекі атрымалі раненні, у тым ліку паліцэйскі.