Ісламская дзяржава забараніла...вузкія джынсы

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” ўвялі новы закон, згодна з якім у турму трапіць любы, хто носіць вузкія джынсы або слухае музыку са сваіх мабільных тэлефонаў. Такім чынам відавочна аказваецца ціск на хіпстэраў, піша ў пятніцу брытанская газэта Daily Mail.



09e9c353f1ae7a5880098c64b0a97dad1.jpg

Тэрарыстычная групоўка таксама заявіла, што ў турму трапіць любы, хто будзе злоўлены на курэнні або спозніцца на малітву.


На дадзены момант такія драконаўскія меры дзейнічаюць у сірыйскім горадзе Ракка, які зяўляецца апорным пунктам для баевікоў.


Парушальнікаў новага закону будуць караць турэмным зняволеньнем тэрмінам на дзесяць дзён, на працягу якіх асобы, што правініліся, будуць вымушаныя прайсьці "ісламскі курс". 


Пасля заканчэння турэмнага тэрміну зняволеныя будуць вымушаныя прайсці тэст. Хто здасць паспяхова  будзе вызвалены, а хто праваліць — застанецца ў турме да часу, пакуль не здасць.

Нагадаем, у сакавіку ў інтэрнэце пачала працу новая сацыяльная сетка пад назвай “Caliphatebook”. Стварылі яе прыхільнікі тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

www.radyjo.net