У Маскве ўдзельнікаў праўкраінскага пікету аблілі зялёнкай і закідалі яйкамі
У цэнтры Масквы актывісты "Нацыянальна-вызвольнага руху" напалі на ўдзельнікаў пікету супраць палітыкі Расіі ў дачыненні да Украіны, арганізаванага рухам "Салідарнасць", паведамляе www.unian.net.
![1433084766_3906.jpg 1433084766_3906.jpg](/img/v1/news/full/1433084766_3906.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тыя, хто нападаў, аблілі пікетоўцаў зялёнкай. Пра гэта са спасылкай на журналістку Анастасію Зотаву паведамляе "Дождж".
![cgvxut7wwaegifo.jpg cgvxut7wwaegifo.jpg](/img/v1/userfiles/images/cgvxut7wwaegifo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яе слоў, нападнікі аблілі пікетоўцаў зялёнкай і павалілі на зямлю актывіста Марка Гальперына.
![snimokcjnhygi.jpg snimokcjnhygi.jpg](/img/v1/userfiles/images/snimokcjnhygi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На відэа, якое апублікавала ў Фэйсбуку Ала Наумчава, відаць, як некалькі мужчын з сімволікай колераў георгіеўскай стужкі падыходзяць да ўдзельнікаў акцыі і пачынаюць біць іх і выдзіраць ў іх з рук плакаты.
Па словах Зотавай, тыя, хто нападаў затрыманыя.