Маскоўскія «казакі» праедуць праз Беларусь на конях
Услед за байкерамі Пуціна ў Берлін сабраліся «казакі».
Конны паход стартаваў 30 мая ў сталіцы Расіі. У прэс-службе Міністэрства культуры Маскоўскай вобласці распавялі, што казачыя дружыны збіраюцца паўтарыць маршрут рускіх кавалерыстаў ў гады Другой
сусветнай вайны.
Казакі плануюць, што паход пройдзе праз Беларусь і Польшчу і завершыцца ў Берліне 12 жніўня. Агулам казакі праскачуць 2,5 тысячы кіламетраў. У кожнай краіне плануецца праводзіць урачыстыя
імпрэзы і мітынгі ў гонар 70-годдзя перамогі над фашызмам.
Нагадаем, 25 красавіка «Начныя ваўкі» пачалі мотапрабег Масква - Берлін, прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Аднак Польшча, Чэхія і Германія адмовіліся
ўпускаць на сваю тэрыторыю байкераў, якія падтрымалі анэксію Крыма і агрэсію Пуціна ва Украіне. Далей пуцінскіх «Начных ваўкоў» не пусцілі ў Фінляндыю, а Літва прыструніла
«Начных ваўкоў», якія прыкінуліся калінінградцамі, не прапусціўшы іх з тэрыторыі Беларусі. У Мінску актывісты прынеслі да пасольства РФ «страчаныя» пуцінскімі
байкерамі касметычкі.
Байкеры былі вымушаныя па адным праўдамі і няпраўдамі прабірацца ў Еўропу, дзе ў суправаджэнні консулаў і паслоў ускладалі кветкі да помнікаў.
joinfo.ua