У паўночнаамерыканскі горад Фергюсан уводзяць Нацгвардыю для навядзення парадку

Губернатар штата Місуры Джэй Ніксан падпісаў указ аб размяшчэнні падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі ЗША ў горадзе Фергюсан, дзе ўжо тыдзень ідуць сутыкненні паміж мясцовымі жыхарамі і паліцыяй.



police_usa.jpg

Жыхары Фергюсана пратэстуюць супраць забойства афраамерыканскага юнака Майкла Браўна паліцыянтамі. Падлетак быў застрэлены больш за тыдзень таму.
Людзі пратэстуюць, нягледзячы на ўведзеную каменданцкую гадзіну. У ноч на панядзелак паліцэйскія зноў былі вымушаныя прымяніць слёзацечны газ і шумавыя гранаты, каб рассеяць натоўп.
Па Фергюсане — прыгарадзе Сэнт-Луіса — ездзяць машыны паліцэйскага патруля.
У мясцовай паліцыі паведамілі, што дэманстранты стралялі па супрацоўніках праваахоўных органаў, а таксама кідалі ў іх бензінавыя бомбы. У горадзе разбіваюць вітрыны крамаў.
Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі, у горадзе была чутная страляніна. Мінулая ноч, па яго ацэнцы, характарызавалася самымі сур'ёзнымі сутыкненнямі з моманту забойства падлетка.
bbc.co.uk