У Расіі запэўніваюць, што "ДНР" і "ЛНР" збіраюцца "вярнуцца" ва Украіну
Тэрарыстычныя "ДНР" і "ЛНР" захоўваюць намер "рэінтэгравацца" ў склад Украіны, нягледзячы на абвінавачванні на адрас украінскага боку ў невыкананні шэрагу пунктаў Мінскіх пагадненняў, паведамляе www.unian.net.
Фота Reuters
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Цэнтра палітычнай кан'юнктуры РФ, які быў прадстаўлены на круглым стале "Мінскія дамоўленасці. Вынікі – 2015", паведамляе ТАСС: "Эксперты нагадалі, што мінскія пагаднення прадугледжваюць абмежаваную нарматыўную ініцыятыву рэспублік, асноўная сэнсавая нагрузка па іх выкананні ляжала на ўкраінскім баку".
На думку аўтараў дакумента, нягледзячы на намер "рэінтэгравацца" ва Украіну, баевікі могуць правесці выбары ў рэгіёне па сваіх "законах", калі Украіна "дасць падставу".
"Ніякіх змяненняў пазіцыі ў цяперашні час не прадугледжваецца. Пры гэтым рэспублікі будуць прызнаваць значнасць Мінскіх пагадненняў", — адзначылі ў Цэнтры палітычнай кан'юнктуры РФ.