Украіна. Матчу смерці не было

З такой правакацыйнай версіяй выступіла папулярная на Украіне газета “Сегодня. Гаворка пра славуты матч смерці, калі ў акупаваным нацыстамі Кіеве ў 1942 годзе згулялі мясцовыя дынамаўцы і каманда нямецкіх ВПС «Flakelf». У выніку перамаглі дынамаўцы, што, як сцвярджае савецкая міфалогія, каштавала ім жыцця. Футбалісты сапраўды праз нейкі час былі забітыя. Легенда жыла да нашага часу, пакуль адна з расійскіх кінакампаній не вырашыла зняць фільм пра апісаны вышэй выпадак. Гуляць футбалістаў запрошаныя вядомыя расійскія акторы.

З такой правакацыйнай версіяй выступіла папулярная на Украіне газета “Сегодня. Гаворка пра славуты матч смерці, калі ў акупаваным нацыстамі Кіеве ў 1942 годзе згулялі мясцовыя дынамаўцы і каманда нямецкіх ВПС «Flakelf». У выніку перамаглі дынамаўцы, што, як сцвярджае савецкая міфалогія, каштавала ім жыцця. Футбалісты сапраўды праз нейкі час былі забітыя. Легенда жыла да нашага часу, пакуль адна з расійскіх кінакампаній не вырашыла зняць фільм пра апісаны вышэй выпадак. Гуляць футбалістаў запрошаныя вядомыя расійскія акторы. Навіна выклікала цікавасць да падзей 1942 года. Журналісты здолелі знайсці некаторых сведак апісаных падзей, якія сцвярджаюць, што ніхто нікога непасрэдна пасля гульні не забіваў. Хаця немцы былі вельмі злыя з прычыны паразы, дынамаўцы спакойна пакінулі стадыён. Фашысты арыштавалі і забілі футбалістаў пазней за тое, што яны дапамагалі партызанам — кралі хлеб на хлебазаводзе, дзе працавалі. Гэта не першае сведчанне такога кшталту. Яшчэ раней былі спекуляцыі наконт таго, што матч смерці прыдумаў нейкі савецкі журналіст. Аднак, відавочна, перапісваць сцэнар фільму ўжо ніхто не будзе. Акрамя таго, адмовіць футбалістам “Дынама ў мужнасці нельга. Як згадваюць тыя ж сведкі, падчас матчу атмасфера была вельмі напружаная: пасля кожнага голу ў вароты «Flakelf» трыбуны скандзіравалі антынямецкія лозунгі. Шмат хто баяўся, што ў нацыстаў здадуць нервы і яны перастраляюць дынамаўцаў і гледачоў на месцы.

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)