Украінцы сабралі больш за 88 мільёнаў грыўняў на дапамогу арміі
На рахункі Міністэрства абароны Украіны ў рамках акцыі "Падтрымай Украінскую армію" паступіла ўжо больш за 88 мільёнаў грыўняў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мінабароны.

фота mil.gov.ua
З гэтай
сумы 83.456.000 грыўняў — грашовыя пераводы на матэрыяльна-тэхнічнае, астатнія — на медыцынскае забеспячэнне Узброеных Сіл Украіны.
З дапамогай
званкоў на адзіны мабільны нумар "565" у падтрымку ўкраінскай арміі пералічана 22.930.000 грыўняў (усе — на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне УС
Украіны).
Акрамя таго, на рахункі Мінабароны паступіла 26,2 тысячы долараў ЗША і 28,9
тысячы еўра.
Дапамагчы сваім узброеным сілам украінцы могуць і скарыстаўшыся формай на сайце "5 каналу".