На ўсходзе Украіны могуць увесці надзвычайнае становішча
На Усходзе Украіны могуць увесці надзвычайнае становішча. Адпаведны законапраект пад № 4639 сёння зарэгістравалі ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Прарасійскія актывісты ў Данецку будуюць барыкады
На дадзены момант з дакументам нельга азнаёміцца , на сайце ён адсутнічае.
Аўтарам стаў пазафракцыйны народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Мікалай Рудзьковскі.
Рудзьковскі адзначае , што такія дзеянні трэба ўжыць у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях, дзе на выходныя сепаратысты захапілі адміністрацыйныя будынкі.
Паводле "Дзень"