Ён адзначыў, што "ворагі Украіны спрабуюць паўтарыць крымскі сцэнар" ва ўсходніх абласцях Украіны. Каб узяць сітуацыю пад кантроль, туды выехалі кіраўнікі сілавых ведамстваў, быў створаны "антыкрызісны штаб".
Паводле слоў Турчынава, 8 красавіка Вярхоўная Рада Украіны разгледзіць закон "аб узмацненні крымінальнай адказнасці за сепаратызм" і падобныя злачынствы. Будуць забараняцца палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, "якія падтрымліваюць агрэсара", сябры якіх "са зброяй у руках выступаюць супраць украінскай дзяржаўнасці".
"Супраць злачынцаў мы будзем дзейнічаць адэкватна і рашуча", заявіўАляксандр Турчынаў.
