У Харкаве таксама абвясцілі "рэспубліку", але СБУ не шутрмуюць
На прарасейскім мітынгу ў Харкаве сепаратысты выказалі недавер дэпутатам Харкаўскага аблсавета. Акрамя таго, быў зачытаны пайменны спіс людзей, якія запісаліся ў "альтэрнатыўныя дэпутаты" і маюць намер правесці сваю сесію, каб прызначыць рэферэндум. Сярод "альтэрнатыўных дэпутатаў" — Канстанцін Далгоў, Ягор Логвінаў, Яўген Гутка, Віталь Сатараў, Павел Цішчанка і іншыя. Пра гэта вечарам 7 красавіка паведамлі харкаўскія СМІ.
"Альтэрнатыўным дэпутатам" аднак не ўдалося зайсці
ў будынак абладміністрацыі, таму што праход блакуецца міліцыяй. У сувязі з гэтым яны
правялі так званую "сесію" у вестыбюлі будынка. Там абвясцілі пра некалькі "рашэнняў",
— перадае "5 канал" .
"Выконваючы абавязкі Харкаўскага аблсавета "Савет дэпутатаў харкаўскай тэрытарыяльнай абшчыны" (так называюць свой орган сепаратысты) прыняў рашэнне аб стварэнні суверэннай
дзяржавы пад назвай "Харкаўская народная рэспубліка", якая "будзе будаваць адносіны з іншымі дзяржавамі ў адпаведнасці з міжнародным правам".
Гэта рашэнне, як заяўляюць сепаратысты, уступае ў сілу
пасля зацвярджэння на агульнаабласным рэферэндуме.
Акрамя таго, прынята рашэнне "звярнуцца да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча" з тым, каб ён легітымізаваў гэты сход і яго дакументы, а таксама да ўрада Расійскай Федэрацыі з
просьбай забяспечыць мірнае правядзенне ў Харкаўскай вобласці рэферэндуму ў якасці пасярэднікаў.
Пасля таго сепаратысты падышлі да СБУ Харкава, але з-за значнай колькасці міліцыі на штурм не пайшлі. Зараз у горадзе працягваюцца мітынгі прарасейскіх сепаратыстаў і еўрамайданаўцаў. Паводле паведамленняў ГУ МУС у Харкаўскай вобласці, на мітынгах прысутнічалі каля 1,5 тыс. чалавек, мітынгі падзеленыя праваахоўнікамі.