Урад Аргенціны абвясціў дэфолт

Улады Аргенціны абвясцілі дэфолт  гэта значыць афіцыйна прызналі, што краіна не здольная плаціць па сваіх даўгах.



argentina_flag.jpg

Гэта амерыканская дзяржава аб'яўляе дэфолт ужо другі раз за апошнія 13 гадоў, прычым цяперашні доўг у 1,3 млрд даляраў узнік якраз пасля папярэдняга дэфолту ў 2001 годзе, калі хэдж-фонды скупілі дзяржаўныя аблігацыі па зніжанай цане.
Аргенцінскія чыноўнікі да апошняга моманту спрабавалі заключыць з фондамі дамову аб растэрміноўцы, аднак мінулай ноччу апошні раўнд перамоваў таксама скончыўся нічым.
Суд у ЗША, які разглядае спрэчку паміж бакамі, устанавіў апошні тэрмін дасудовага ўрэгулявання паміж бакамі на 4 гадзіны раніцы чацвярга па Грынвічу (7 раніцы па мінскім часе).
«Далёкія наступствы дэфолту прадказаць немагчыма, але яны сапраўды не будуць пазітыўнымі», — мяркуе Дэніэл Полак, прызначаны судом пасярэднік у перамовах.
Тым не менш, эксперты прадказваюць, што эфект ад цяперашняга дэфолту не будзе гэтак рэзкім, як у 2001 годзе, калі ўраду Аргенціны прыйшлося замарозіць ашчадныя рахункі грамадзян, а на вуліцах праходзілі масавыя пратэсты і сутыкненні з паліцыяй, у выніку якіх некалькі чалавек загінулі.
bbc.co.uk