Вайскоўцы заявілі, што прэзідэнт Буркіна-Фасо пайшоў у адстаўку
Вайскоўцы заявілі, што прэзідэнт Буркіна-Фасо Рок Марк Крысціян Кабарэ пайшоў у адстаўку, а захоп імі ўлады адбыўся «без гвалту», затрыманыя знаходзяцца ў «бяспечным месцы». Урад гэтай заходнеафрыканскай краіны распушчаны, а дзеянне Канстытуцыі прыпынена, усе межы закрытыя.
Вайскоўцы назваліся «Патрыятычным рухам за абарону і аднаўленне», пра які дагэтуль не было чуваць. І менавіта гэтая структура, у якую «ўваходзіць уся армія», вырашыла вызваліць прэзідэнта ад пасады. Бо Кабарэ «не змог аб'яднаць нацыю» і не ведаў, як эфектыўна рэагаваць на новыя выклікі.
Мяркуецца, што адхілены ад ўлады прэзідэнт Буркіна-Фасо дагэтуль знаходзіцца ў краіне. Паводле адной версіі, яго захапілі мяцежнікі, паводле іншай — пасля спробы замаху ён з вернымі сілавікамі схаваўся на адной з баз жандармерыі ў сталіцы і можа быць паранены.
Нагадаем, сёння стала вядома, што прэзідэнт Буркіна-Фасо затрыманы вайскоўцамі, якія апошнія некалькі дзён учыняюць у краіне беспарадкі.
Кабарэ 64 гады. Ён быў прэзідэнтам краіны з 2015 года.
Паводле «Еўрарадыё».