«Ветэраны Данбаса» канчаткова разграмілі выставу беларускага фатографа ў Маскве
Сябры арганізацыі «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» прыйшлі на выставу фотаздымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара.
![razgrom.jpg razgrom.jpg](/img/v1/userfiles/images/razgrom.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляе Lifenews, з «ветэранамі Данбаса» быў мясцовы дэпутат Дзмітрый Захараў са слоікам чырвонай фарбы, на якой было напісана: «Кроў дзяцей Данбаса, забітых ўкраінскай арміяй».
![razgrom2.jpg razgrom2.jpg](/img/v1/userfiles/images/razgrom2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хуліганы парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара цэнтра.
![razgrom3.jpg razgrom3.jpg](/img/v1/userfiles/images/razgrom3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Шкада, што людзі не спрабуюць разабрацца ў чымсьці, а бачаць, тое, што хочуць бачыць. Гэта проста яшчэ адно сведчанне таго, у які час мы жывём, — сказаў фатограф Аляксандр Васюковіч «Нашай Ніве». — Ну і вельмі радуе, што знайшоўся толькі адзін такі чалавек, а на адкрыцці і сустрэчы са мной прыйшло людзей значна больш. Ніякага страху я не адчуваю, — падкрэсліў Васюковіч. — Калі мне трэба будзе зноў ехаць у Маскву, то я паеду. Гэтая серыя нясе цалкам антываенны пасыл. Таму яе не любяць прыхільнікі вайны з абодвух бакоў», — адзначыў фатограф.
Паводле Нашай Нівы