Вялікабрытанія, Данія, Эстонія і Літва заклікалі ЕС скласці план процістаяння «расійскай прапагандысцкай кампаніі»

Расія, гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў чатырох краін ЕС, якую карэспандэнт «Новой» атрымаў з дыпламатычных крыніц, актыўна разгортвае кампанію дэзінфармацыі і прапаганды як асіметрычны адказ на эканамічную моц Захаду.



kisialiou.jpg

Адначасова, пішуць міністры, свабодныя СМІ ў Расіі намаганнямі ўладаў зачыняюцца, застрашаюцца і выцясняюцца з грамадскага жыцця, а замежныя СМІ падвяргаюцца дыскрымінацыі і вымушаныя спыняць працу.
Заява адрасавана вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Яе аўтары сцвярджаюць, што расійская прапаганда імкнецца падарваць адзінства ЕС і Захаду ў цэлым.
Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў чатырох краін ЕС заклікалі Брусэль падрыхтаваць план дзеянняў на 2015-2016 гг. для забеспячэння альтэрнатыўнай інфармацыі для рускамоўнай аўдыторыі. Гэтая інфармацыя, падкрэсліваюць яны, павінна заслугоўваць давер, быць канкурэнтаздольнай, прадстаўляць альтэрнатыву для рускамоўнага насельніцтва ЕС.
Рускамоўныя складаюць чвэрць жыхароў Эстоніі і Латвіі, 6 працэнтаў грамадзян Літвы, не менш за тры мільёны чалавек у Германіі і значную колькссць у многіх іншых краінах Еўрасаюза. Абяцанне Уладзіміра Пуціна абараняць «суайчыннікаў» за мяжой і яго спробы перапісаць гісторыю занепакоілі суседнія з Расіяй краіны, якія больш за паўстагоддзя былі ў складзе СССР або ў яго зоне ўплыву.
Канкрэтнай падставай для прызыву паслужыла стварэнне расійскага тэлеканала ў Вялікабрытаніі і сістэмы інфармацыйнага вяшчання на замежныя краіны пад назвай «Спутник».
novayagazeta.ru