З сённяшняга дня тэлеэфір ва Украіне робіцца амаль цалкам украінамоўным
Сёння ва Украіне ўступіў у сілу закон аб моўных квотах па
тэлебачанні. Нацыянальная рада абяцае правяраць каналы на адпаведнасць
новай норме.
Закон "Аб унясенні зменаў у некаторыя законы Украіны адносна мовы аўдыёвізуальных (электронных) сродкаў масавай інфармацыі", прыняты ў маі, уступае ў сілу сёння. Згодна з ім, для тэлерадыёарганізацый агульнанацыянальнай і рэгіянальнай катэгорыі доля перадач альбо фільмаў на дзяржаўнай мове мусіць складаць не менш за 75% у перыяды між 7.00 і 18.00 і між 18.00 і 22.00. Для мясцовых тэлекампаній квота складае 60%. Асобна ўсталяваная абавязковая доля навінаў на дзяржаўнай мове — не менш за 75% у перыяды з 7.00 да 18.00 і з 18.00 да 22.00. Фільмы, якія не з'яўляюцца ўласным прадуктам вяшчальнікаў, мусяць быць паказаныя выключна на ўкраінскай мове (за выключэннем фільмаў і перадач, акрамя дзіцячых і анімацыйных, якія створаныя да 1 жніўня 1991 года). Фільмы і перадачы, трансляцыя якіх дапускаецца не на дзяржаўнай мове, мусяць быць з субтытрамі на ўкраінскай мове. Фільмы, створаныя на тэрыторыі рэспублік былога СССР не на рускай і не на ўкраінскай мове і ў далейшым дубляваныя на рускай, мусяць быць агучаныя альбо дубляваныя на ўкраінскай.
Аднак для пэўных катэгорый есць выключэнні. Напрыклад, моўныя квоты не распаўсюджваюцца на суб'екты іншаземнага вяшчання, на арганізацыі, якія спецыялізуюцца на навукова-асветніцкіх перадачах на адной ці некалькіх афіцыйных мовах ЕЗ, на адукацыйныя спутнікавыя тэлеканалы.
За парушэнне прадугледжаны штраф — 5% ад агульнай сумы ліцэнзійнага збору.
Паводле Unian.net