Юшчанка ў эфіры БТ: Людзі выходзілі на Майдан, каб краіна не стала Маларосіяй, а мы — хахламі

Трэці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў інтэрв'ю БТ распавёў, што стала прычынай Майдана ва Украіне.

42896331_2155031591175320_4444546434095644672_n_wdxjn.jpg

Тое, што людзі выходзілі на Майдан, усё гэта было не дарма, лічыць Юшчанка. У большасці насельніцтва было разуменне, што калі краіна не зменіць свой палітычны курс, то будучыні ў яе не будзе.
 Мы калонія, якая вяртаецца ў сваё стойла, на сваё гістарычнае месца. Гэты праект будзе называцца Маларосія, а мы — хахламі. Але я не хахол, я ўкраінец і не хачу, каб маю краіну называлі Маларосіяй, — адзначыў Юшчанка.
Вынікам першага Майдана стала падпісанне пагаднення аб тым, што Украіна стане асацыяваным сябрам аб'яднанай Еўропы.
Калі ў лістападзе 2013 года гэты курс быў зменены, паўстаў Еўрамайдан.
Тыя працэсы, якія адбываюцца, яны больш у плюс, чым у мінус. Стаць адказным грамадзянінам — значыць падабраць ключ да кожнага чалавека. Я часта кажу, што мы розныя, але мы не супрацьлеглыя. Тая ўнутраная інтэграцыя, якая сёння адбываецца — гэта вялікая праца нашай кансалідацыі. Мы выходзім з сітуацыі больш моцнай нацыяй чым, напрыклад, 5 гадоў таму.

Паводле nn.by