Жака Шырака пахавалі ў Парыжы
У Францыі развіталіся з Жакам Шыракам. Пахаванне прайшло ў прысутнасці толькі блізкіх. Шырака пахавалі побач з яго дачкой Ларанс, якая памерла ў 2016 годзе.
У парыжскай царкве св. Сульпіцыя — Сен-Сюльпіс — прайшла памінальная служба па былому прэзідэнту Францыі Жаку Шыраку. Пасля пажару ў Саборы Парыжскай Божай Маці гэты храм — кафедральны сабор парыжскай архідыяцэзіі. Набажэнмства ўзначаліў арцыбіскуп Парыжскі Мішэль Апеці.
Ізраільскі піяніст і дырыжор Даніэль Барэнбойм выканаў «Экспромпт», сачыненне 142, Франца Шуберта. Гэты твор быў абраны для выканання на цырымоніі цяперашнім прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які прысутнічаў на адпяванні свайго папярэдніка разам са сваёй жонкай Брыжыт, паведамлее euronews.com.
Акрамя Макрона на набажэнстве прысутнічалі былыя кіраўніка французскай рэспублікі: Валеры Жыскар д'Эстен, Нікаля Сарказі і Франсуа Аланд, дзясяткі замежных кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку расійскі прэзідэнт Уладзімер Пуцін, а таксама замежныя лідары краінаў, што былі пры ўладзе ў часы прэзідэнцтва Жака Шырака, як, напрыклад, Біл Клінтан.
Пахаванне былога
прэзідэнта Францыі Жака Шырака прайшло ў панядзелак на могілках Манпарнас у
Парыжы, паведамляюць французскія СМІ.
Пахаванне прайшло ў прысутнасці толькі блізкіх. Шырака пахавалі побач з яго дачкой Ларанс, якая памерла ў 2016 годзе.
Панядзелак у Францыі абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. На ўрадавых будынках прыспушчаны сцягі.
Фота epa.eu
Паводле korrespondent.net, euronews.com